"Рукамі не кранаць” – гэта не пра “Цудоўню”. Культурная пляцоўка і крама рамесных вырабаў беларускіх майстроў, дзе можна свабодна ўсё паглядзець і патрымаць руках, у красавіку адзначыла 3 гады. На свой дзень нараджэння “Цудоўня” пераехала на новае месца – у большае па памеры памяшканне на Кірава 3. Як і раней, тут працягваюць адбывацца імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры - лекцыі, прэзентацыі, музычныя выступы, майстар-класы. Заходзячы ў краму, адразу заўважаеш, на колькі павялічылася прастора “Цудоўні”: дзякуючы вялікім шкляным вокнам усё памяшканне напоўнена святлом. Палічкі застаўлены керамічным посудам, вырабамі з дрэва, плецянымі карзінамі, на сценах развешаныя кашулі з беларускім арнаментам, звяртаюць на сябе ўвагу мноства ўпрыгожванняў, якія прыйдуцца да густу любой стылёвай гарадзенке, для аматараў кніг – цэлая шафа з беларускай літаратурай. “Усё атрымалася спантанна, – успамінае, як усё пачыналася, заснавальнік крамы Андрэй Несцяровіч. - Нам